Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Адзначылі свята!

19.05.2022

Ёсць святы, пра якія ведаюць і якія адзначаюць усе. А ёсць такія, што тычацца нямногіх, але з людзьмі, якія звязаны з імі, сутыкаюцца ўсе. Адным з такіх святаў з’яўляецца Міжнародны дзень музеяў, які нядаўна адзначылі ў сваім народным гісторыка- краязнаўчым музеі выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Па ініцыятыве нашага дырэктара Алены Сігізмундаўны Петрашкевіч саветам музея і ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсам “Спадчына” была падрыхтавана змястоўная праграма, дзе мы шмат даведаліся пра гісторыю свята і свайго роднага краю, паслухалі песні об мінулым, паглядзелі народныя танцы. У гэты дзень дзверы нашага музея былі адчынены для ўсіх, і гэтым скарысталіся жыхары Івянца, наведаўшы яго і пазнаўшы для сябе шмат цікавага. Зусім хутка наступяць летнія канікулы, і мы запрашаем дзяцей разам са сваімі педагогамі ў наш музей. Упэўнены, не пашкадуеце!

http://psl.by/?p=64515

Задайте вопрос