Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кветкі для радасці і асалоды

27.05.2022

Май – цудоўны месяц. Менавіта ў гэты час прырода радуе нас яркай зелянінай лісця і травы, вытаньчанай прыгажосцю квітнеючых дрэў, шыкоўнымі фарбамі кветак на дагледжаных клумбах у скверы на плошчы Свабоды ў райцэнтры, ля гарадскога возера, у парку Перамогі, ля магазіна “Еўраопт”,  уздоўж вуліцы Шчарбіны.

Вікторыя МАТУС і Таццяна КАЧАЛКА наводзяць прыгажосць.

Патрэбна адзначыць, усе кропкі Валожына, дзе амаль штодня бывае людна, кожны год выглядаюць прыстойна. І ўсё гэта дзякуючы працавітым рукам работніц  групы азелянення жылкамунгаса пад кіраўніцтвам начальніка ўчастка добраўпарадкавання Таццяны Кузянковай.

Шчыруюць у спецыялізаванай цяпліцы, даглядаюць клумбы і кашпо кветкаводы Вікторыя Матус і Таццяна Качалка. Іх працавітыя рукі ў бягучым годзе вырасцілі  каля 46 тысяч адзінак кветак, большасць з якіх высаджаны яшчэ напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў райцэнтры (тут жа закупляюць кветкі сельвыканкамы і некаторыя арганізацыі раёна).  Каб прыгажуні-кветкі добра прыжываліся на клумбах, а пасля доўга радавалі жыхароў і гасцей горада, спецыялісты іх шчодра “падкармілі”, а пры высаджванні старанна выконвалі правілы гэтай тонкай і адказнай аперацыі.

Працэс азелянення працягваўся і на гэтым тыдні. Мы засталі жанчын у час працы на клумбе, што па вуліцы Шчарбіны. Клапатлівыя працаўніцы займаліся высаджваннем бягоніі, астраў, вяргіняў, ільвінага зеву, аксамітак, сальвіі – усяго на дадзеным аб’екце ў дзень нашай сустрэчы знайшлі “прапіску” каля 600 адзінак дэкаратыўных раслін. Будзем спадзявацца, што ўсё, зробленае кветкаводамі, пазбегне разбуральных дзеянняў вандалаў, якія не-не, ды і дазваляюць сабе здзек над чужой працай.

Як паведаміла Т. І. Кузянкова, сёння, акрамя азелянення, асноўны клопат работнікаў участка добраўпарадкавання – своечасовая  ачыстка кантэйнерных пляцовак ад бытавых адходаў, навядзенне парадку на вуліцах. Да таго ж, ужо распачаты абкос тэрыторый. Да гэтага віду сезоннай работы, якая не спыняецца да восені, прыступілі 6 работнікаў. Папераменна яны будуць скошваць траву ў розных мікрараёнах.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара