Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Партызанскай вяртаем прыгажосць

27.05.2022

Ужо некалькі тыдняў, як, бадай, самая прыгожая і ўтульная вуліца райцэнтра мае нязвыклы выгляд, бо на ёй высадзіўся працоўны дэсант з работнікаў ЖКГ.

Справа ў тым, што, згодна з гадавым планам пераліку работ па добраўпарадкаванні, тут у бліжэйшы час адбудзецца замена дарожнага пакрыцця.

Каб пазбегнуць неабходнасці разбурэння новага асфальтабетону падчас магчымых парываў цеплатрасы, прынята рашэнне аб замене запорнай арматуры на цеплавых камерах. Таксама праводзіцца замена дарожных бартоў.

Як паведаміў намеснік дырэктара жылкамунгаса Андрэй Ліштван, літаральна на наступным тыдні на Партызанскай будзе праведзена фрэзераванне дарожнага пакрыцця, якое амаль адразу сіламі субпадрадчыка – “ДРБУ №167” – будзе заменена на новае.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос