16 снежня 2016 года дэлегацыі Воложынскага раена пашчасціла трапіць на цырымонію закрыцця Рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” у 2016 годзе і Года культуры, якая адбылася ў канцэртнай зале Палаца культуры г.Маладзечна.
Хораша і інтэлігентна сустракаў Палац культуры сваіх гасцей. Фае былі ўпрыгожаны навагоднімі кампазіцыямі, здзіўлялі прысутных “жывыя скульптуры”, а слых радавала прыгожая класічная музыка, таксама ў жывым выкананні.
Адкрыў урачыстае мерапрыемства заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечненскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Мастаццкі кіраўнік і дырыжор – Рыгор Сарока.
Таксама з віншавальнымі словамі выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Святлоў Барыс Уладзіміравіч, які адзначыў высокі мастацкі ўзровень маладзечанцаў, што з гонарам неслі такое адказнае і пачэснае званне “Культурная сталіца года”.
Пасля выступлення лепшых калектываў Маладзечанскага раёна адбылася ўрачыстая перадача сімвала Рэспубліканскай акцыі г.Бабруйску.
Увесь вечар слухачоў мерапрыемства радавалі лепшымі творчымі нумарамі знакамітыя артысты нашай краіны, сярод якіх былі ансамбль “Беларусы”, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Сваёй прыгажосцю і рамантыкай захапіла і песня на словы М.Багдановіча “Зорка Венера”, якая выконвалася салістамі Вялікага тэатра Беларусі.
Час, праведены ў Палацы культуры, пряляцеў незаўважна, як кажуць, на адным дыханні. З найлепшымі ўражаннямі нашы валожынцы вярталіся да дому, абмяркоўваючы ўбачанае і пачутае, адчуваючы гонар за нашых суседзей.



