Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вакцынацыя супраць COVID

31.05.2022

Сёлета Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа набыло статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. У сувязі з гэтым з 5 красавіка сваё найменне памяняла і Валожынская раённая арганізацыя.  Гэта падзея яшчэ больш падахвоціла яе членаў і валанцёраў рабіць дабро, дапамагаць людзям.

У рамках праекта “Вакцынацыя супраць COVID” Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа працягвае інфармаваць насельніцтва аб небяспечнай хваробе, яе наступствах і вакцынацыі, аказвае садзейнічанне грамадзянам, якія маюць пэўныя цяжкасці з доступам у прышчэпачныя пункты, у іх жаданні прышчапіцца. Прымаюцца ўсе меры па абароне найбольш уразлівых груп насельніцтва і тых, хто знаходзіцца ў групах рызыкі

Ад Валожынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” ў праекце задзейнічаны чатыры работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: Вольга Дашко, Вераніка Рэут, Святлана Кунцэвіч, Ганна Альшэўская і два – цэнтральнай раённай бальніцы: Паліна Баркоўская і Ганна Казакевіч. Кожны з гэтых добраахвотных памочнікаў заключыў дамову з раённай арганізацыяй і атрымаў медыцынскую страхоўку.

Жанчыны вядуць вялікую інфармацыйную работу, у тым ліку і ў самых аддаленых вёсках раёна, распавядаюць насельніцтву пра спосабы абароны ад COVID-19, дапамагаюць жадаючым атрымаць прышчэпку ў дастаўцы да прышчэпачных пунктаў і назад, суправаджаюць іх. Многія пажылыя людзі ўжо скарысталіся такой магчымасцю і вельмі ўдзячны валанцёрам за іх самаадданую працу.

За апошні час вакцынаваліся і чатыры чалавекі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Таксама яны атрымалі 10-кілаграмовыя прадуктовыя наборы.

Нядаўна валожынскіх удзельнікаў праекта “Вакцынацыя супраць COVID” наведала вядучы спецыяліст па арганізацыйна-метадычнай рабоце Мінскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” Аксана Іванаўна Кніга. На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна яна правяла для валанцёраў заняткі, дзе расказала, як правільна інфармаваць і матываваць насельніцтва да вакцынацыі, арыентаваць жадаючых прышчапіцца і тлумачыць, дзе і якім чынам гэта можна зрабіць, напомніла пра неабходнасць захавання масачнага рэжыму, норм гігіены і рэспіраторнага этыкету. Аксана Іванаўна перадала Валожынскай раённай арганізацыі новыя інвалідную каляску, хадункі для пажылых і рол-ап па вакцынацыі. На заканчэнні сустрэчы яна падзякавала добраахвотным памочнікам за работу і ўручыла ўсім ім падарункі.

Анжэла РАДЫНА

Задайте вопрос