Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Настаўнiк i яго каманда…

21.12.2016

Г. А. Жалток, настаўнік фізкультуры Івянецкай СШ, падрыхтаваў мерапрыемства – 1-ы адкрыты Кубак па міні-футболе памяці настаўніка фізкультуры Каменскай СШ Сяргея Вітальевіча Скібы. Пад яго трэнерствам школьнікі з Каменя станавіліся пераможцамі раённых спартакіяд.

Будучы са сваімі вучнямі на аздараўленні ў Германіі Сяргей Вітальевіч арганізоўваў для мясцовых дзяцей спартландыі. А ў 90-х гадах раённая каманда па футболе, дзе ён гуляў як абаронца, стала сярэбраным прызёрам у вобласці, уступіўшы толькі сапернікам з Вілейкі. Старэйшы сын С. В. Скібы мае сярэбраны медаль па выніках Еўрапейскага чэмпіянату па бейсболе, малодшы таксама сябруе са спортам. На жаль, хлопцы не змаглі прыехаць на Кубак памяці бацькі. А вось жонка Алена Канстанцінаўна наведалася.

На Кубак прыехалі сябры С. В. Скібы, якія адначасова з’яўляюцца і яго калегамі: А. П. Кавяза, Д. Ф. Булакевіч. Ды і сам арганізатар Г. А. Жалток ведаў яго з маленства і сябраваў з ім да апошняга дня.

Генадзь Альфонсавіч доўгі час не мог прыдумаць дэвіз для футбольнага турніру. На выручку прыйшоў сын Нікадзім, сказаўшы коратка, трапна і па-спартыўнаму: “Гуляй, як я!” Гэтыя словы выгравіраваны на Кубку памяці С. В. Скібы. А песня А. Пахмутавай на словы М. Дабранравава “Каманда молодости нашей” аднагалосна была прынята за гімн. Пад яе падымаўся сцяг, яе, перад тым, як раз’ехацца, выканалі ўсе ўдзельнікі свята. Дарослыя і дзеці спявалі абняўшыся, як добрыя сябры, а на кожным твары адбіваліся радасць, сум, стома.

Генадзь Альфонсавіч паставіў мэту зрабіць Кубак традыцыйным, а сёлетнія першыя яго ўдзельнікі паабяцалі гэта ажыццявіць. Нават загадалі, што вырастуць і абавязкова прывязуць сюды сваіх дзяцей, каб і яны ведалі, што такое дружба, народжаная падчас спартыўных баталій. Пераемнасць пакаленняў, дарэчы, адчувалася ўжо на старце. Прыехалі бацькі юных спартсменаў, а члены настаўніцка-бацькоўскага клуба Івянецкіх ветэранаў спорту не толькі сядзелі на трыбунах, але і ахвотна дапамагалі арганізатару. Вялікі ўклад зрабіла кіраўніцтва Івянецкай СШ, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выдзеліў сродкі і сам Кубак, дапамог у дастаўцы каманд з гімназіі, СШ № 1 г. Валожына, прадстаўнікоў раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, ігракоў з Багданава і Ракава. Не засталіся ў баку і іншыя спонсары: СП “Івкон” ААТ шчодра адарыла цукеркамі, а АП ТАА “Аграсэрвіс-6” – каўбаснымі вырабамі.

Пагуляць у міні-футбол выказалі жаданне і дзяўчынкі. Дзве івянецкія каманды з прадстаўніц 2005 і 2006 гадоў нараджэння змагаліся з усіх сіл, але з нічыйным лікам перамагла дружба. У хлопчыкаў мацнейшымі аказаліся гімназісты пры падтрымцы школьнікаў з Багданава (трэнер А. П. Кавяза), трохі ўступілі ім вучні 2006 года нараджэння з СШ № 1 г. Валожына (трэнер А. У. Пракаповіч). Трэцяя прыступка п’едэстала дасталася таксама камандзе з СШ № 1, але ў старэйшым саставе. Упершыню ў гісторыі Івянца пераможцам былі раздадзены медалі. Лепшыя ігракі атрымалі яшчэ і падарункі. Сярод лідараў – Марк Палякоў з Івянецкай СШ, Аляксандр Байраш і Мікалай Юркевіч з СШ № 1 г. Валожына, Антон Віктаровіч з Ракаўскай СШ, Антон Матус з Багданаўскай СШ.

Не на адным футболе быў “завязаны” той дзень. Юныя спартсмены выступалі з нумарамі мастацкай самадзейнасці: танцавалі, спявалі, чыталі вершы. Стараліся не адставаць ад падрастаючага пакалення і члены Івянецкага спартыўнага клуба ветэранаў, настаўнікі школ раёна.

Задайте вопрос