Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каталіцкія каляды

23.12.2016

Паважаныя жыхары Валожыншчыны

каталіцкага веравызнання!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам  Нараджэння Хрыстова!

На працягу тысячагоддзяў не гасне святло гэтай велічнай урачыстасці, якая поўніць сэнсам жыцці людзей, з′яўляецца невычэрпным вытокам чалавекалюбства і міласэрднасці.

Мы любім і чакаем Каляды як самае цудоўнае свята, якое кожны раз напамінае нам аб непарыўнай сувязі пакаленняў, аб неабходнасці клапаціцца аб сваіх блізкіх, аб бязмежнай бацькоўскай любові да сваіх дзетак.

Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць  цэннасць мірнага існавання, больш поўна  ўспрымаць радасць жыцця. У гэтыя зімовыя, амаль казачныя дні, у кожнага з нас узнікае жаданне  дзяліцца цяплом сваіх сэрцаў і рабіць добрыя справы.

Паважаныя валожынцы, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы і пачынанні ў імя нашай роднай Беларусі. Няхай у вашых сем′ях заўжды пануюць мір і згода.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і хуткага спаўнення самых запаветных мар.

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Задайте вопрос