Калектыў і выхаванцы Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Году гістарычнай памяці, якое прайшло на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”.
Творчая гасцёўня “Беларускія традыцыі – наш скарб” была прадстаўлена ўнікальнымі работамі (народная лялька, выцінанка, вырабы з гліны) узорнай студыі “Натхненне” і скіравана на захаванне традыцыйных народных рамёстваў Івянца, развіццё сучасных дэкаратыўна-прыкладных відаў творчасці, раскрыццё творчага патэнцыялу асобы дзіцяці, фарміраванне агульнай культуры падрастаючага пакалення, прапаганду сямейных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму і асэнсавання грамадзянскасці.
Пасёлак Івянец мае багатую гісторыю і культуру. Здаўна лічыцца, што ён з’яўляецца адным з галоўных ганчарных цэнтраў Беларусі. Таму сярод разнастайных кірункаў работы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі асаблівае значэнне мае захаванне, развіццё і перадача малодшаму пакаленню івянчан керамічнай і ганчарнай справы. Вырабы, што нараджаюцца ў працэсе творчасці ўздзельнікаў гасцёўні “Беларускія традыцыі – наш скарб”, захоўваюць цяпло рук майстра і яго вучня, літаральна дыхаюць любоўю да старажытных, але вечна маладых відаў творчасці.
Усім, хто завітаў на экспазіцыю з Івянца, была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісе гліны “Івянецкія матывы”. Дзеці і іх бацькі з ахвотай праявілі творчасць і пакідалі пляцоўку з добрым настроем і сувенірам, зробленым сваімі рукамі. Працавала таксама бяспройгрышная латарэя “Фартуна”. Падчас кірмашу-продажу “Гліняны звон” кожны жадаючы мог на свой густ набыць выраб ручной работы.
Наш кар.



