Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лета з карысцю

16.06.2022

Красуе лета буйствам фарбаў. Зяленыя лугі і палеткі, рознакаляровыя барвы кветак, спеў птушак,- усё вабіць і радуе  вока. Для дзятвы ж -  сапраўдны рай!

Цікава бавяць яны час у летніках. Для іх арганізаваны шматлікія мерапрыемствы: экскурсіі, паходы, гульнёвыя праграмы, квэст-гульні.

Аздараўленчыя лагеры  з дзённым прабываннем працуюць на базе ўстаноў адукацыі раёна. У горадзе  таксама рабяты адпачываюць цікава і весела.  Для іх на базе ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” прапаноўвюцца вельмі цікавыя і разнастайныя конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, тэматычныя праграмы.

Педагогі арганізоўваюць  майстар-класы па вырабу сувеніраў з паперы, картону, ільну. Пасля заняткаў дзеці з задавальненнем нясуць з сабой вырабленую самастойна работу. У скарбонцы вырабаў персанажы з казак, птушкі роднага краю, забаўны вожык, букеты кветак і інш.

Інтэлектуальная творчасць - таксама цікавы занятак! Праведзены Конкурс "эрудытаў”, “Умники  и умницы”. Рабяты паказалі сябе кемлівымі і эрудыраванымі ў розных галінах ведаў. Вынік быў зусім нядрэнны.

Як сабрацца ў паход, што браць  з сабою, як раскласці вогнішча? - такія пытанні былі вырашы  падчас майстар-класа “З турызмам на ты”, “Школа турысцкага майстэрства", які правяла педагог дадатковай адукацыі Перапеча Ксенія Васільеўна.

У Год гістарычнай памяці асабліва актуальна тэма гістарычнага мінулага. Пазнавальныя экскурсіі по роднаму гораду, знаёмства з яго архітэктурай, падзеямі часоў Вялікай Айчыннай вайны правёў метадыст цэнтра творчасці Марзак Васіль Уладзіміравіч.

Кожны канікулярны дзень насычаны новымі адкрыццямі, сапраўднымі падарожжамі і пошукамі.

Цэнтр творчасці наведваюць не толькі вучні са школ горада, але і выхаванцы - дашкольнікі. Для гэтай катэгорыі рабят арганізаваны праграмы “У гасцях у Карамелькі”, “Пірацкі БУМ”, “Малыя рэкорды Гінэса”, “Вясёлыя ноткі.”

У цэнтры творчасці працягваецца праца па ўдасканальванні метадычнай работы. Педагогі прынялі ўдзел ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса па прафесіянальнай арэентацыі ва ўставе дадатковай адукацыі.  

Навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Я гэтым краем ганаруся". Цікавыя падзелкі, каляровыя фотаздымкі, пейзажныя малюнкі прадставілі рабяты.

Таксама адбыўся Пленум Мінскага абласнога Савета ГА “БРПА”. У рамках яго адбыўся семінар “Брэндзінг як стратэгія развіцця ўстановы адукацыі”.

Дырэктар цэнтра творчасці Кушнір М.В. і культарганізатар Зенюк В.У. правялі цімбілдзінг па камандастварэнню “Вернісаж брэндаў і ідэй”. Быў прадстаўлены брэнд цэнтра “Тайм-кафэ “Разам”.

Наперадзе яшчэ шмат карыснага і цікавага. І педагогі, і дзеці час дарма не марнуюць: разам з адпачынкам займаюцца вельмі добрымі і патрэбнымі справамі.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/19781-leta-z-karystsyu#sigProId6adf8d0a99

Задайте вопрос