Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзве пяцёркі за службу

21.06.2022

Сёння ў Воложынскім аддзяленні Дэпартамента аховы свята. Калектыў, што ў складзе 75 чалавек на высокім узроўні выконвае задачы па ахове маёмасці грамадзян і арганізацый, адзначае юбілей – 55-годдзе стварэння раённай структуры.

За гады, вынік якіх падводзіць лічба з дзвумя пяцёркамі, структура, штат, месца дыслакацыі падраздзялення некалькі разоў мяняліся, удасканальваўся і яго тэхнічны арсенал. Па-рознаму выглядалі і гадавыя справаздачы аб колькасці б’ектаў, узятых на ахову. Сёння гэта 15 кропак з фізічнай аховай, з пультавай – 40 устаноў і 161 жылое памяшканне ці будынак (кватэры і дамы г. Валожына і прыгарада), а таксама больш за 100 аб’ектаў на раёне.

Дзяніс Пачыкоўскі – 7-ы кіраўнік аддзялення. Ён узначальвае калектыў ахоўнікаў без малога 10 гадоў. Зараз носіць маёрскія пагоны, але не забывае час, калі маладым капітанам прыйшоў у аддзеленне. Да гэтай пары карыстаецца парадамі сваіх папярэднікаў Івана Чэпіка, Міхаіла Таўгяня, Валерыя Мамонькі. Дзяніс Вайцехавіч шчыра рады, што побач з ім такія шматвопытныя супрацоўнікі, як кадравік Святлана Васілеўская (у 2021 годзе чарговы раз была прызнага лепшай па прафесіі), бухгалтар Ларыса Салаўцова, інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Сяргей Уланчык, (былы) старшы інспектар групы міліцэйскай і вартавай аховы Аляксандр Таўгень,камандзір узвода міліцыі Генадзій Крамянецкі, пультавікі Марына Сівая (больш за 30 гадоў на адной пасадзе), Ірына Лёшына і Любоў Бацян (абедзвае працуюць амаль па 30 гадоў), кінолаг Дзмітрый Філіповіч з гадаванцам Сцівам і іншыя супрацоўнікі.

Калі гутарка ідзе пра цікавыя выпадкі, то перш-наперш у аддзяленні ўзгадваюць гісторыю, што даўно абрасла легендамі. У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Валожыне затрымалі зладзеяў, якія знаходзіліся ва ўсесаюзным пошуку. Гастралёры пажадалі “зазірнуць” у магазін “Культтавары”, што размяшчаўся на ўзгорку за вакзалам. Яны былі ўпэўнены: ахоўнікі маленькага гарадка па начам спяць. Памыліліся. На шчасце такія гучныя справы – рэдкасць. Аднак нядаўна зафіксаваны даволі яркі момант. Літаральна месяц таму міліцыянер-вадзіцель Яўгеній Мілеўскі вяртаўся са службы дадому. Ля магазіна “Еўраопт” заўважыў, як невядомыя “размалёўваюць” аўтобкусны прыпынак. Адданы сваёй справе чалавек не праехаў міма. У выніку яго аператыўных дзеянняў шкоднікаў затрымалі, па факце ўзбуджана крымінальная справа.

Дзяніс Вайцехавіч папрасіў праз раённую газету павіншаваць з прыгожым юбілеем ветеранаў службы, а таксама запэўніць грамадзян: у адзяленні аховы вельмі сур’ёзна ставяцца да сваіх абавязкаў, таму маёмасць, давераная ім, абавязкова застанецца недатыкальнай. Кіраўнік падраздзялення ўпэўнена сцвярджае: калектыў, якім ён кіруе, стаіць на трох кітах – захаванне традыцый, імкненне адпавядаць сучаснасці, дэталёвае прагназаванне і планаванне будучыні.

Сярод вопытных супрацоўнікаў аховы ў першую чаргу называюць старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі Уладзіміра Жалтко. Пра такіх, як ён гавораць: “Усё жыццё на адным месцы”. Сапраўды, у далёкім 1988 годзе, звольніўшыся са службы на Балтыйскім флоце, Уладзімір Іванавіч прыйшоў у аддзяленне аховы і ніводнага разу нават не падумаў шукаць іншых магчымасцей для рэалізацыі сваіх жыццёвых планаў і спадзяванняў. У калектыве начальніка аховы ўчасткаў , шматдзетнага бацьку, уладальніка медаля “За выдатную воінскую службу” 3-й ступені цэняць і паважаюць. Дарэчы, высокую дзяржаўную ўзнагароду СССР старшы матрос з Беларусі атрымаў за тое, што ў складзе групы вадалазаў-разведчыкаў забеспячваў варту карабля, на якім на перамовы ў Рэк’явік у 1986 годзе прыбыў кіраўнік Савецкай дзяржавы Міхаіл Гарбачоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

фота аўтара

На фота

Сённяшную ўрачыстасць разам з Д. В. Пачыкаўскім і У. І. Жалтко напярэдадні абмеркавалі міліцыянеры прапаршчыкі Дзмітрый Вайткевіч, Канстанцін Зялкоўскі і малодшы сяржант Уладзімір Каранік

Задайте вопрос