Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы, народны паэт Беларусі.
6 ліпеня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна "Мой родны кут, як ты мне мілы!". Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я.Купалы, чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны, знаёміліся з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены творы таленавітага пісьменніка.



