9 ліпеня, на малой радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы, праходзіла Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы.
У якасці гасцей, пабывала на такой цікавай і значнай імпрэзе і народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. Пакланіўшыся помніку Песняра, наведаўшы ўрачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця свята і канцэртную пляцоўку ”рунеўцы” не прамінулі магчымасці зазірнуць у дом, дзе нарадзіўся пясняр. Каб яшчэ раз пачуць гісторыю сям’і Луцэвічаў, дакрануцца да атмасферы тагачаснага побыту і ўбачыць інтэр’ер «хаты арандатара», які складаюць сапраўдныя рэчы тых часоў.



