Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Вучымся эфектыўна працаваць з кнігай». Практыкум

12.08.2022

12 жніўня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў практыкум ”Вучымся эфектыўна працаваць з кнігай” для дзяцей малодшага  школьнага узросту.  Галоўны герой мерапрыемства быў Дзед Усявед, які хадзіў па ўсім свеце і прыносіў людзям радасць . А радасць для кожнага была гэта – кніга. У нашай бібліятэцы шмат прыгожых, цікавых, рамумных кніг. Дзеці часта азадачваюцца пры выбары кніг. Некаторыя глядзяць на вокладку, другія шукаюць кнігу з яркімі ілюстрацыямі  альбо вялікімі буквамі.

 Як даведацца, якая з кніг цікавая?. Што можа сказаць пра сябе кніга , пры першым, кароткім знаёмстве з ёй? З чаго пачаць гэта знаёмства? А каб дапамагчы у гэтым разабрацца у чытальнай зале бібліятэкі прайшоў практыкум.

Юныя чытачы пазнаёміліся з асноўнымі элементамі і структурай кнігі, даведаліся аб чым кніга. Таксама дзеці  пазнаёміліся кніжнымі тэрмінамі – супервокладка, тытульны ліст, серыя, анатацыя, ілюстрацыі, з мест кніг. Удзельнікі мерапрыемства выконвалі заданне, самастойна знаходзілі усе структурныя элементы кнігі.

Галерея изображений