Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка”

12.01.2017

Восьмы раз прайшоў фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка” у аг. Вішнева, які сабраў больш за шэсцьдзесят удзельнікаў.

Фестывальны дзень пачаўся з наведвання царквы Святых Бяссрэбнікаў Касмы і Даміяна, дзе адбыўся малебен на пачатак добрых спраў. Яго правёў настаяцель Вішнеўскага храма айцец Аляксандр Чурыла. 

У глядзельнай зале сабраліся дзесяткі цікаўных гледачоў: навучэнцы Вішнеўскай сярэдняй школы, мясцовыя жыхары і госці з навакольных вёсак. Свята распачаў прывітальнымі словамі настаяцель Вішнеўскага храма айцеца Аляксандр.

Удзельнікамі свята былі наведвальнікі нядзельнай школы пры царкве роўнаапостальных Канстанціна і Алены у г. Валожыне, настаўніцкія і дзіцячыя харавыя калектывы і сольныя выканаўцы школ мастацтваў  раёна.

Са сцэны гучала шмат музыкі, якая ў марознае зімовае надвор’е сагравала душу і стварала ўзнёслы настрой.

Усе выступленні юных выканаўцаў былі звязаны з тэмай Ражаства Хрыстова. Галоўная задача фестывалю “Калядная зорка” – падарыць людзям радасць вялікай хрысціянскай урачыстасці і пабудзіць тварыць толькі добрыя справы.

У фестывалі прынялі ўдзел старшыня Вішнеўскага сельскага выканаўчага камітэта Траццяк М.І., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама  Адамовіч  В.М. і настаяцель Свята-Пакроўскай царквы ў аг. Гародзькі айцец Сергій Лінкевіч.

Для ўдзельнікаў фестывалю ў фае была арганізавана святочная выстава “З Ражаством Хрыстовым!”, на якой прадстаўлены работы навучэнцаў аддзялення выяўленчага мастацтва ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”.

Усе юныя выканаўцы падчас фэстывалю атрымалі салодкія падарункі.

Задайте вопрос