Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Раённы конкурс прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2016”

13.01.2017

Раённы конкурс прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2016” стартаваў у лістападзе мінулага года. У кожнай установе адукацыі прайшлі адборачныя туры, па выніках якіх была вызначана адна кандыдатура для далейшага ўдзелу ў конкурсе.

На першы тур было пададзена 19 заявак. У аддзеле адукацыі вызначылі журы па прадметных намінацыях: беларуская мова і літаратура, замежныя мовы, матэматыка, працоўнае навучанне – музыка, пачатковыя класы і выхавальнік дашкольнай адукацыі. На гэтым этапе ад канкурсантаў патрабавалася прадставіць апісанне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці на агульную тэму  “Вучыць дзяцей вучыцца” і відэаўрок альбо відэазанятак (для дашкольнікаў). Прайшоўшыя ў другі тур, давалі майстар-клас для калег, праводзілі ўрок ці занятак у незнаёмай аўдыторыі, прэзентавалі вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці.

У фінал, які прызначаны на канец студзеня, выйшлі 5 удзельнікаў: настаўніца матэматыкі гімназіі № 1 Валожына Надзея Анатольеўна Баркоўская, настаўніца матэматыкі Івянецкай СШ Аксана Аляксандраўна Русовіч, настаўніца пачатковых класаў Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Таццяна Іосіфаўна Сірыдзінская, выхавальніца ясляў-сада “Лесавічок” г. п. Івянец Кацярына Мікалаеўна Мазанік і яе калега з ясляў-сада № 3 “Пралеска” райцэнтра Ганна Аляксандраўна Ліштван.

Па матэрыялах газеты “Працоўная слава”

Наталля Штэйнер

Задайте вопрос