Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дапамогі добраахвотнікаў чакаюць у акцыі «Аднавім лясы разам»

04.10.2022

У Мінлясгасе аб'яўлены агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і навядзенне парадку пад дэвізам «Зробім лес чысцей за 50 дзён!».

Праходзіць ён па 7 лістапада сярод лясніцтваў, лясгасаў і дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў. З пачатку верасня работнікі галіны ўзяліся за ўборку лясных масіваў уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў і садаводчых таварыстваў, паблізу знакавых і памятных месцаў. Раней у ведамстве адзначалі, што ў сувязі з распрацоўкай ветравальна-бураломных лесасек, якая заняла вясну і лета, у асобных месцах пытанні з навядзеннем парадку былі ўпушчаны. Так што гэтай тэме восенню вырашылі надаць асаблівую ўвагу ва ўсёй краіне.

Таксама акцыя «Аднавім лясы разам» будзе праходзіць і ў Валожынскім лясгасе на ветравальна-бураломных участках. Кожны жадаючы можа далучыцца і дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос