Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

20-годдзе Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” і 15-годдзе ўзорнага фальклорнага калектыву “Вянок” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці

27.01.2017

20 гадоў з дня заснавання споўнілася заслужанаму аматарскаму фальклорнаму ансамблю “Гасцінец”.

“Гасцінец” – бясспрэчны брэнд культурнага жыцця Валожыншчыны. Гэта яркая самабытная з’ява ў сузор’і талентаў Міншчыны. Названы калектыў дастойна выступае і на міжнароднай арэне, умела прапагандуе скарбы беларускай нацыянальнай культуры.

Выпеставала “Гасцінец” ініцыятыўная, нераўнадушная да песеннай, абрадавай спадчыны свайго краю Лізавета Станіславаўна Пятроўская. У творчую арбіту, якая пачыналася з глыбінь народных і імкліва ўзнімалася да вышынь глядацкага прызнання, уцягваліся тысячы ўдзячных гледачоў і шчырых новых прыхільнікаў. Невыпадкова ў гэтага калектыву з’явіўся і здольны паслядоўнік – дзіцячы фальклорны гурт “Вянок”. Ён ужо таксама дасягнуў узросту творчай сталасці – 15-годдзя. Эстафета пакаленняў удала працягваецца: ужо заяўляе пра сябе новы гурт з ліку самых юных выканаўцаў – “Чыжыкі”.

З юбілейнымі датамі ракаўскіх артыстаў шчыра віншавалі супрацоўнікі Міністэрства культуры, абласнога цэнтра народнай творчасці, работнікі райвыканкама і сельвыканкама, шматлікія калегі, прадстаўнікі духавенства, славутыя людзі Ракаўшчыны і інш.

Ну, а вечна малады, нястомны ў творчасці і ў новых адкрыццях “Гасцінец” таксама ў даўгу не застаўся. Ён па-ранейшаму не стамляўся радаваць публіку. І на сваёй юбілейнай вечарыне захапляў гледачоў энергіяй майстэрства, адкрываючы скарбы бясцэннай фальклорнай спадчыны, нацыянальнай абрадавай культуры.

Па матэрыялах газеты “Працоўная слава”

Ірына Пашкевіч

Задайте вопрос