Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-музычная гасцёўня “Вы падарылі нам жыццё”

24.10.2022

У рамках Тыдня бацькоўскай любові 21.10.22 у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Вы падарылі нам жыццё”, на якой прысутнічалі навучэнцы СШ№1 г. Валожына. Дзеці пазнаёміліся з тэматычнай выставай, праслухалі аўдыязапісы вершаў беларускіх пісьменнікаў, спявалі песні і адгадвалі загадкі, звязаныя з тэмай сям’і. На мерапрыемства таксама была запрошана валожынская паэтка, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталля Жылевіч. Паэтка прачытала дзецям уласныя вершы, расказала пра сваіх дзяцей і ўнукаў, пра сямейныя каштоўнасці. Шмат гучала прыемных слоў і ад вучняў. Дзеці прачыталі вершаваныя радочкі і падрыхтавалі віншаванні сваім бацькам.

Галерея изображений

Задайте вопрос