У СШ № 2 горада Валожына прайшоў раённы конкурс “Школа бяспекі”. Тут сабраліся прадстаўнікі з чатырнаццаці ўстаноў адукацыі раёна. Канкурсантаў падзялілі на тры групы. Удзельнікам прапанавалі прайсці тэсты на камп’ютары, трэба было адказаць на 100 пытанняў па асновах жыццядзейнасці.
Па выніках конкурсу ў малодшай узроставай групе перамаглі Мікіта Станкевіч з СШ № 2, які заняў I месца, Максім Нехвядовіч з гімназіі – II месца і Даніла Садыкаў з Івянецкай школы – III месца.
У сярэдняй узроставай групе Уладзіслаў Чуйко з Івянецкай школы заняў I месца, Цімафей Квяткоўскі з СШ № 2 – II месца, Анастасія Гайдашова з Сівіцкай школы – III месца.
Сярод старэйшых удзельнікаў конкурсу пераможцамі сталі Дзмітрый Якутовіч з гімназіі, які заняў I месца, Арцём Лужынскі з СШ № 2 – II месца і Павел Курзянкоў з СШ № 1 – III месца.
Кожны з іх атрымаў дыплом адпаведнай ступені і падарункі. Прадстаўнікі школ, якія занялі першыя месцы, у лютым прадставяць наш раён на абласным конкурсе.
Па матэрыялах газеты “Працоўная слава”
Фота Паўла Тарасевіча



