Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Вершам вітаем мы песняра»

04.11.2022

Вялікую ўвагу надаюць супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі папулярызацыі творчай спадчыны класікаў сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, якім у бягучым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння.

Літаратурная гадзіна «Беларускай паэзіі волат» была прысвечана жыццю і творчай дзейнасці Якуба Коласа і прайшла ў дзень нараджэння паэта.

Таксама ў гэтыя дні ў бібліятэцы праводзіцца  акцыя «Чытаем разам» да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — «Вершам вітаем мы песняра».

Мэта мерапрыемства - папулярызацыя  беларускай мовы сярод розных слаёў грамадства . У цёплай, гасціннай,  сяброўскай атмасферы кожны з удзельнікаў свята меў магчымасць  з дапамог­ай паэзіі дакрануцца да прыгажосці роднага слова.

­ Удзельнікі акцыі яшчэ раз упэўніліся, што Я.Купала і     Я. Колас паднялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, паказалі ўсяму свету незвычайную сілу беларускага слова.

 З пажаданнем  часцей выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці, ганарыцца гісторыяй і культурай  роднага краю, як  гэта рабілі “неўміручыя” Колас і Купала бібліятэкары звярнуліся да ўсіх  удзельнікаў акцыі. Родная мова з'яўляецца адной з самых вялікіх духоўных каштоўнасцей кожнага народа, люстэркам яго культуры, служыць для захавання народных традыцый, звычаяў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/21823-versham-vitaem-my-pesnyara#sigProId385ea58751

Задайте вопрос