Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Семінар па дамашнім сыраварэнні

13.02.2017

15 лютага кааператыў “Валожынскія гасцінцы” на базе аграсядзібы “Коні-поні” ля Ракава праводзіць семінар па дамашнім сыраварэнні з удзелам вядомай актывісткі арганічнай сельскай гаспадаркі, гаспадыні аграсядзібы “Памяна” Смаргонскага раёна, “зоркі” праекта АНТ “Мой бізнес” Юліі Вінакуравай у ролі трэнера.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках праекта “Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі”, які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза і Фонда “Еўразія”. У праграме семінара: прыгатаванне тварожных сыроў, сычужных сыроў, а таксама “яблычнага сыру”. Удзельнікаў пазнаёмяць з існуючым на рынку абсталяваннем для прыгатавання сыроў, ім раскажуць, як законна гандляваць прадукцыяй з асабістай падсобнай гаспадаркі. Мяркуецца, што ў семінары прымуць удзел больш за 15 жыхароў нашага раёна, якія ўжо займаюцца сыраварэннем, і тыя, хто жадае гэтаму навучыцца. Яшчэ не позна звязацца са старшынёй кааператыва Алесем Белым і падаць заяўку на ўдзел (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).

Задайте вопрос