Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

НЕ ДАПУСЦІЦЬ ВАЕННАЙ НАВАЛЫ

16.02.2017

15 лютага адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Саветам ветэранаў вайны ў Афганістане сумесна з абасобленай групай ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, воінскай часцю, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелам адукацыі, спорту і турызму, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізавана традыцыйная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Былыя афганцы, што пражываюць на тэрыторыі раёна, як заўсёды з’ехаліся ў райцэнтр, каб прыняць удзел ва ўшанаванні памяці баявых таварышаў.

Паседжанне Савета ветэранаў прайшло ў памяшканні райваенкамата. У ім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Ф.Глінскі і намеснік старшыні райвыканкама П.І.Бібік. Затым адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. Далей удзельнікі сустрэчы накіраваліся па трох маршрутах – Багданава, Гародзькі, Ракаў, каб наведаць магілы Паўла Падрэза, Валянціна Сліжа і Івана Мазуры. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінамі памяці і салютам, адбылося ўскладанне вянкоў.

Як і кожны год, у гэты дзень актывісты ветэранскай арганізацыі наведалі маці землякоў-герояў Яніну Юльянаўну Падрэз і Алімпіяду Уладзіміраўну Мазура. У школах, дзе вучыліся маладыя людзі, праведзены ўрокі мужнасці.

Афганская вайна працягвалася 9 гадоў, 1 месяц і 18 дзён. Памяць аб ёй і тых, чыё жыццё абарвалася пад спякотным сонцам далёкай усходняй краіны, а таксама ў іншых месцах, якія вядомы нам пад назвай “гарачыя кропкі”, не дазволіць нам, хто жыве пад мірным небам Беларусі, забыць аб важнасці недапушчэння ваеннай навалы.

Па матэрыялах газеты “Працоўная слава”

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара

Задайте вопрос