Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дапаможам птушкам перазімаваць

19.12.2022

Супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі расказалі малодшым школьнікам  пра птушак, якія засталіся ў нас зімаваць і як  праводзіць зімовую падкормку птушак.

Зіма – цяжкі перыяд у іх жыцці . Як сведчаць арнітолагі, ад моцных маразоў можа загінуць да 70% папуляцыі птушак.. Многія віды ляцяць у вырай, каб у больш мяккіх умовах перазімаваць. Але ёсць птушкі, якія застаюцца на Беларусі. Пачатак зімы  выдаўся вельмі снежны  і крылатым жыхарам цяжка знайсці сабе корм.

 Многія птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека, быццам чакаюць ад людзей паратунку ад маразоў і бяскорміцы. Дапамагчы ім зімой можа кожны чалавек.
Птушкі ў зімовы холад звяртаюцца да нас – да людзей з добрымі, чулымі сэрцамі. Мы такія ўважлівыя і добрыя адзін да аднаго, дапамагаем у цяжкія хвіліны, не кідаем у бядзе, мы моцныя, і многае можам зрабіць, каб тым, хто побач з намі, было цёпла і ўтульна. А сёння наша дапамога патрэбна птушкам, якім холадна і голадна, якія замярзаюць. Зіма для  іх – час суровых выпрабаванняў.

Як цудоўна назіраць за птушкамі і разумець, што ты ім патрэбны! Не хвалюйцеся, птушачкі, мы вас не пакінем! Калі мы дапаможам  крылатым сябрам,  то ўвесну і ўлетку яны аддзячаць нас клопатам аб раслінах і звонкім спевам падаруюць нам радасць і добры настрой.

Запрашаем усіх  прыняць удзел у экалагічнай акцыі

"Дапаможам  птушкам зімой".

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/22460-dapamozham-ptushkam-perazimavats#sigProId358d96e154

Задайте вопрос