У ДУА "Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна" стартавала навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Школа цудоўна падрыхтавалася да пачатку акцыі: у навагоднім убранні класы, аформлена фотазона не толькі у памяшанні, але і на вуліцы, навокал навагоднія ўпрыгожванні. Навучэнцы з адказнасцю аднесліся да прапановы прыняць удзел у акцыі. Былі сабраны цацкі, канцтавары, прадметы асабістай гігіены для дзяцей-сірот, хворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў.
Акцыя "Нашы дзеці" - гэта майстэрні Дзеда Мароза па вырабу паштовак, сувеніраў да Новага года і Каляд, майстар-класы, выставы навагодніх вырабаў, ранішнікі, флэшмобы, цікавыя сустрэчы і г.д. Галоўнае - цудоўны настрой!



