Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Новы год на старых фота

21.12.2022

Новы год для кожнага дзіцяці - гэта заўсёды адно з важных святаў. Ён поўны сюрпрызаў, спадзяванняў і ўражанняў. Гэта і святочныя касцюмы, у якіх дзеці весяляцца на дзіцячых садаўскіх і школьных ранішніках, і забаўкі разам з галоўным зімовым чараўніком Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай, і доўгачаканыя падарункі пад прыбранай ёлкай, і маса прысмакаў, якімі з лішкам адорваюць дарослыя. Менавіта таму Новы год асацыюецца ў дзяцей з казкай. Ды што казаць - дарослыя таксама з вялікім трапятаннем чакаюць набліжэння гэтай падзеі.

Напярэдадні свята супрацоўнікі Валожынскай раённай і дзіцячай бібліятэк зазірнулі ў старыя сямейныя альбомы і дасталі з іх навагоднія фотаздымкі свайго дзяцінства. Фатаграфіі з нашага мінулага, сёння здаюцца некалькі наіўнымі, але ад гэтага не менш душэўнымі і добрымі.

 А вы памятаеце навагоднія святы свайго дзяцінства? Памяць аб іх беражліва захоўваюць фатаграфіі ў сямейных альбомах. Давайце падорым ім новае жыццё!

 Валожынская дзіцячая бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у фотавыставе "Новы год майго дзяцінства". Фатаграфіі прыносьце ў дзіцячую бібліятэку да 6 студзеня 2023 года. Можна дасылаць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. Уладальніка самай старой фатаграфіі чакае падарунак!

21 12 22 61 2

21 12 22 61 2

21 12 22 61 2

21 12 22 61 2

Задайте вопрос