Выхаванцы лагера "Дружба" наведалі 27 снежня Івянецкі дом творчасці дзяцейі моладзі, дзе прынялі удзел у майстар-класе па лепцы з гліны "Сімвал 2023 года". Супрацоўнікі падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму "Навагодняя завіруха", у якой дзеці гулялі ў народныя гульні, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі навагоднія загадкі. Задаволеныя і радасныя вярнуліся выхаванцы ў лагер.




