Стартавала ўсебеларуская акцыя “За любімую Беларусь”, што ладзіцца па ініцыятыве ЦК ГА “БРСМ”.
Па традыцыі пачаткам яе стаў конкурс на лепшую “валянцінку”. Як заўсёды, крэатыўная моладзь прадстаўляла свае творы ў раённыя камітэты, дзе праводзіўся адбор для абкамаў і ЦК. Далей “валянцінкі”-віншаванкі, у якіх найбольш яскрава адлюстравана тэма акцыі, у якасці памятных падарункаў перадаваліся ў дзяржаўныя ўстановы, а таксама вядомым асобам – палітыкам, грамадскім дзеячам, артыстам, музыкантам, тэлевядучым.
Актывістамі Валожынскага РК усяго падрыхтаваны шэсць работ, што выкананы ў розных тэхніках. Яны атрымалі добрую адзнаку журы на ўсіх этапах. Дакладна вядома, што адна з валожынскіх “валянцінак” стала падарункам для вядомага шоумена Яўгена Булкі. Аўтар – Юлія Гісіч, член РК “БРСМ”, мастачка, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў ТЦСАН.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
фота прадастаўлена РК БРСМ



