Дарагія жыхары Валожыншчыны!
Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных сіл!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Кожны з тых, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых цёплых, шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі, гонар мундзіру для якіх былі не проста высокімі словамі. Мы, беларусы, па праву можам ганарыцца абаронцамі нашай Айчыны, прафесіяналамі сваёй справы, тымі, хто штохвілінна стаіць на варце нашай бяспекі, на варце мірнага жыцця нашых дзяцей.
Мы аддаем даніну павагі ветэранам, якія са зброяй у руках змагаліся за радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсім беларускім мужчынам, хто з гонарам абараняе рубяжы Беларусі.
Паважаныя сябры! Жадаем вам мірнай працы і моцнага здароўя. Нязгоды і клопат няхай не азмрочваюць ваша жыццё і жыццё блізкіх людзей. Памятайце, што сапраўдная абарона – гэта не толькі барацьба со зброяй у руках, але і ўменне проста шанаваць і берагчы тое, што па-сапраўднаму дорага сэрцу.
Шчыра жадаем вам заўсёды быць надзейным абаронцам свайго шчасця і шчасця родных. Міра вам, любові і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт



