Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурная гадзіна “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”

21.02.2023

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні Дня  роднай мовы ў Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна  для вучняў малодшых і сярэдніх  класаў  “Мова – крыніца ўсёй  прыгажосці”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы… Слухалі вершы і выданні на беларускай мове нашых знакамітых паэтаў і пісьменнікаў  – Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі і інш.

Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі, а роднай, беларускай? Яе вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым.

Міжнародны дзень  роднай мовы  падштурхоўвае  нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным  пакаленням.

Галерея изображений

Задайте вопрос