Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Тыдзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Да абароны Айчыны гатовы"

28.02.2023

20 лютага 2023 года адбылося адкрыццё тыдня грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Да абароны Айчыны гатовы". Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні паведаміў прысутным вучням школы і класным кіраўнікам пра план тыдня, яго мэце і задачам.

21 лютага кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Зіміч С.М. правёў з вучнямі школы круглы стол "Абаронцам Айчыны прысвячаецца". У час мерапрыемства Сяргей Міхайлавіч расказаў рабятам аб службе ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь, паказаў вучэбныя відэаролікі і адказаў на ўсе хвалюючыя рабят пытанні.

У сераду 22 лютага ў школе быў праведзены конкурс малюнкаў "Абаронцы Айчыны". Вучні ад кожнага класа прадставілі на выставу па 1 малюнку.

 

24 лютага ў нашу школу па запрашэнні завітаў афіцэр з в/ч 30695, які правёў з рабятамі "Урок мужнасці" у рамках ваенна-патрыятычнага выхавання.

  

25 лютага у спартыўнай зале паміж вучнямі школы адбылося спартыўнае свята "А ну-ка, хлопцы", у якім удзельнічалі 2 каманды "Перамога" і "Патрыёты". У ходзе выканання розных заданняў на кемлівасць, спрытнасць, выкананне прыёмаў страявой падрыхтоўкі, веданне воінскіх званняў, сілу, перамогу атрымала каманда "Патрыёты". Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва рабятам абодвух каманд быў уручаны салодні прыз.

  

sudniki.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос