28 сакавіка ў раённым цэнтры культуры г. Валожына прайшоў раённы этап КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Удзел у юмарыстычным мерапрыемстве прынялі сем каманд устаноў адуацыі Валожынскага раёна. Праграму спаборніцтваў складалі тры конкурсы: «Візітная картка», «Біятлон» і «Музычнае хатняе заданне». Тэматыка: прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці, дзейнасць клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, папулярызацыя прафесіі пажарнага і многае іншае. Выступленні каманд прынеслі ўдзельнікам гульні, журы і гледачам нямала ўсмешак. У выніку прызавую тройку склалі каманды «Ликвидация» з сярэдняй школы №2 г. Валожына, «Маланка» з Багданоўскага НПК і «Прометей” з гімназіі №1 г. Валожына. 5 красавіка каманда “Ліквідацыя” прадставіць Валожынскі раён на абласным этапе КВЗ у Вілейцы. Віншуем пераможцаў!



