Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

22.03.2023

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. З нагоды гэтага дня, традыцыйна, удзельнікамі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, праводзяцца сустрэчы і прэзентацыі кніг, ладзяцца творчыя конкурсы і паэтычныя акцыі. Вось і ў гэтым годзе вучні сярэдняй школы №1 г. Валожына наведалі літаратурную гасцёўню “Свет душы”, дзе сустрэліся з майстры вершаванага слова Валожыншчыны.

Паэты чыталі вершы і выконвалі песні, дзяліліся чароўнымі радкамі.  У гэты сакавіцкі дзень гучалі творы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыі Шакун, Зінаіды Гасціловіч і Наталлі Жызнеўскай, членаў Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў Людмілы Садоўскай і Марыі Мучынскай, не менш таленавітых, самадзейных аўтараў Аляксандра Кулака, Надзеі Агіевіч, Дзмітрыя Завацкага і Галіны Гражынскай, маладых і адораных паэтаў Ігара Шарко і Аксаны Мітрошчынкавай.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/24110-21-sakavika-susvetny-dzen-paezii#sigProId1d96608ff0