Кожны год у час веснавых школьных канікул Валожынская дзіцячая бібліятэка праводзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Па традыцыі, тыдзень распачаўся музычным аўторкам “У свеце фарбаў, гукаў і пачуццяў”. Навучэнцы Валожынскай школы мастацтваў Шаўлюк Жэня, Лужынская Паліна, Гурская Аліса, Сякацкая Надзя, Дзядзюль Паліна, Гаспарэвіч Андрэй падарылі слухачам шмат прыемных хвілін і атрымалі заслужаныя апладысменты. Выкладчыкі школы мастацтваў распавядалі аб гісторыі стварэння акардэона, домры, баяна, саксафона. Дзеці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі навучэнцаў аддзялення выяўленчага мастацтва.
Дырэктар школы мастацтваў Язерскі Андрэй Валер’евіч падрабязна расказаў пра напраўленні па якіх працуе ўстанова і запрасіў дзяцей ў храм мастацтваў, дзе пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў кожны можа адкрыць для сябе непаўторны свет жывапісу, музыкі, танца.



