Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Песняры зямлі беларускай

03.04.2017

     Гасцямі  “Паэтычнай пятніцы”, якая ладзілася ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аздаралеўленчых пляцовак, што працавалі пры школах г.Валожына падчас вясновых канікулаў,  былі  ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага  цэнтра культуры, члены СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун і Галіна Радына-Марцінкевіч. А праходзіла гэтае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай  літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выкананні ўдзельнікаў Клуба “Кругагляд” Жамоздзік Машы, Санюкович Ані, Варабей Паліны і Місевіч Ані  прыгожа гучалі творы песняроў аб вясне. Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчаткі і вершы паэтэс-зямлячак, прысвечаныя слаўным юбілярам, роднаму краю, паэзіі.

Задайте вопрос