Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Паэзія – музыка слоў”

28.03.2023

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету.

“Паэзія, - гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, - можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”.

Паэтычныя радкі , што нараджаюцца ў таямніцах душы песняра, абуджаюць нас, акрыляюць, даюць сілы і веру ў сапраўднае, непадкупнае… Як прырода ажывае ў сакавіцкія дні, так і паэзія дапамагае адчуваць бясконцую любоў да жыцця.

21.03.2023 у Цэнтральнай раеннай бібліятэцы прайшоў паэтычны калейдаскоп “Паэзія – музыка слоў”. Супрацоўнікамі бібліятэкі былі запрошаны кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднаня “Рунь” раеннага цэнтра культуры Жылевіч Наталля Фадзееўна, а таксама ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”: Зінаіда Гасціловіч, Аляксандр Кулак, Галіна Філяноўская, Марыя Шакун і Пратасевіч Вольга.

На мерапрыемства таксама былі запрошаны члены клуба “Міласэрнасць”. Свае любімыя творы чыталі Гаврыс Ірына Пятроўна, Кавяза Софья Ігнацьеўна і Родзевіч Алена Канстанцінаўна. Мерапрыемства прайшло ў добрым і пазітыўным настроі.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/24202-paeziya-muzyka-slo#sigProId6fdb9ff878