29 сакавіка на базе ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” адбыўся раённы семінар-практыкум па аздабленню велікодных яек “Велікодная пісанка”. Прымалі ўдзел кіраўнікі гурткоў па ДПМ клубных устаноў, а таксама вучні школ раёна.
Праведзены майстар-класы: па тэхніцы роспісу велікодных яек воскам “Даніна традыцыям …” (Вольга Мікалаеўна Кашкурэвіч -- педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Крынічка» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінск);тэхніка роспісу велікодных яек акрылавымі фарбамі “Прастора для фантазіі”(Ганна Гарбачэўская – кіраўнік гуртка “Кудзеснікі” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”); святочнае дэкарыраванне велікодных яек “Велікодны сувенір” (Кацярына Аляксандраўна Мядзелка – кіраўнік гуртка “Кудзеснікі” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”).
У далейшым будзе працягвацца збор матэрыяла па аднаўленню і вывучэнню мясцовых традыцый Валожыншчыны па роспісу і афарбоўцы велікодных яек.



