Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Маладыя галасы - 2017

12.04.2017

       Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу юных паэтаў “Маладыя галасы –2017”, які штогод ладзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

     Сёлета тым, хто толькі спрабуе сябе ў паэзіі і прозе  прапаноўваліся тэмы “Мы ганарымся спадчынай сваёй, яе шануем і адданы ёй” (да 135-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа), “Роднай прыроды фарбы і мелодыі”,   “Аповесцю прыгожаю юнацтва” (тэма кахання) і “На жартоўнай хвалі”.

      У складзе журы былі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму; рэдакцыі Валожынскай раённай газеты “Працоўная слава”, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун, а таксама ўдзельнік “Руні” малады таленавіты паэт Міхась Бацян.

      Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымалі дыпломы аддзела ідэалагічай работы, культуры і па справах моладзі (за І ІІ і ІІІ месцы), а ў падарунак – блакноты, з наказам запоўніць іх  творамі наступнага конкурсу. Іх творы будуць надрукаваны  ў раённай газеце, прапанаваны ў іншыя выданні.

Задайте вопрос