Шаноўныя вернікі праваслаўнай і каталіцкая канфесій,
дарагія жыхары Валожынскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым – Пасхай Гасподней!
Вялікае свята адзначае ўвесь хрысціянскі свет. І гэта глыбока сімвалічна. У Беларусі адносіны паміж найважнейшымі хрысціянскімі канфесіямі, якія сталі неад’емнай часткай нацыянальнай гісторыі і культуры, адзначаны павагай і ўзаемаразуменнем. Спавядаемыя імі ідэалы дабра, справядлівасці і гуманізму спрыяюць умацаванню духоўных і маральных асноў грамадства, маральнаму ўзвышэнню і ачышчэнню людзей.
Уваскрэсенне Хрыстова напаўняе наша жыццё сэнсам, дае веру ў будычыню. У гэты Вялікі дзень жадаем усім Божага благаславення, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануе любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах неуміручая пасхальная радасць. Няхай гэта радасць умацоўвае у нашых сэрцах і веру, і надзею, і любоу да Бога, і усіх людзей, якія вакол нас.
Валожынскі раённы Савет дэпутатаў



