Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Якасць і дысцыпліна – гарантыя поспеху

27.04.2017

 

Нядаўна пяць арганізацый Міншчыны сталі лаўрэатамі Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасяг ненні ў вобласці якасці.

Прызы і дыпломы атрымалі ЗАТ “Аўгуст-Бел”, ААТ “Завод горнага воску”, Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, 1-я Мінская птушкафабрыка. Заслужанай узнагародай адзначаны і Маладзечанскі малочны камбінат. Важкі ўклад у паспяховы вынік работы перапрацоўчага прадпрыемства ўнёс яго Валожынскі філіял.

Прадукты, што выпускаюцца тут, карыстаюцца шырокім попытам спажыўцоў далёка за межамі раёна і нават краіны. На сённяшні дзень у вытворчым працэсе задзейнічаны 242 чалавекі, дзякуючы старанням якіх штодзённы вынік прадпрыемства: 30 т сухіх малочных прадуктаў (сухое абястлушчанае малако і сухая малочная сыроватка), 15 тон цвёрдага ці паўцвёрдага сыру, 10 тон салодкасметанковага масла.

Работа філіяла цалкам залежыць ад арганізацый аграпрамысловага комплексу. Малако, з якога атрымліваюцца пералічаныя прадукты, паступае з гаспадарак Валожынскага і Маладзечанскага раёнаў.

Культура ўсяго вытворчага ланцужка захапляе. Лабараторыя, участак прыёму малака, цэхі ўражваюць бездакорнай чысцінёй і зладжанай работай калектыву. Тэхналагічны працэс аўтаматызаваны, ручной працы мала, больш за ўсё яе на вытворчасці масла. Кантроль за работай кожнага структурнага падраздзялення ажыццяўляецца праз манітор. Каб своечасова выконваць заказы і атрымліваць станоўчы вынік, прадпрыемства працуе бесперапынна — у тры змены. Тэрыторыя філіяла — невялікі вытворчы гарадок, утульны, кампактны і зручны. Нездарма камісія па прысуджэнні Прэміі Урада не знайшла тут ніводнага недахопу.

Кіраўніцтва і працаўнікі Валожынскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната добра разумеюць, што галоўныя складальнікі іх поспеху — жалезная дысцыпліна, высокая якасць прадукцыі, кваліфікацыя і вопыт каманды, уменне наладзіць добрыя зносіны з дзелавымі партнёрамі — усё тое, што стварае рэпутацыю любога сучаснага прадпрыемства.

Задайте вопрос