Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ШЧЫРУЮЦЬ НА ВЫНІК

27.04.2017

 

Валожынскі філіял ДП "Мінаблпаліва", атрымаўшы заслужаную перамогу на падвядзенні вынікаў працы сярод абласных структурных падраздзяленняў, на гэтым не спыніўся і мэтанакіравана нарошчвае аб’ёмы асноўнай вытворчасці.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Ігнацьевіч РАДЫНА, сёння вядзецца назапашванне брыкету і дроў, якія ў бліжэйшай будучыні пачне раскупляць насельніцтва. Работнікі філіяла ўмела карыстаюцца сезонным "зацішшам": пакуль вяскоўцы рыхтуюцца да пасадкі бульбы і іншых працаёмкіх работ, брыгады вядуць лесанарыхтоўку. Атрыманая драўніна перапраўляецца на базу, дзе распілоўваецца, разбіваецца на паленне і складзіруецца да запатрабавання.

Новыя перспектывы адкрываюцца і ў вытворчасці пелетаў. Асноўным заказчыкам у прадпрыемства да нядаўняга часу быў толькі адзін імпарцёр з Прыбалтыкі, сёння ж сітуацыя памянялася, і пробная партыя паліва ўжо адгружаецца па новым адрасе. Таксама, дарэчы, прыбалтыйскім. Адначасова работнікі філіяла аказваюць дапамогу гаспадаркам раёна ў вырашэнні іх надзённых клопатаў. Працавітыя рукі механізатараў спатрэбіліся ў Сакаўшчынскім, Вішнеўскім і Падбярэзскім сельгаскааператывах.

Задайте вопрос