Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рэха вайны

11.05.2023

У раённым цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Рэха вайны”, на якой прысутнічалі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, пераможцы конкурсу “Маладыя галасы” і навучэнцы старэйшых класаў школ горада.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Антонаўна Шакун дзялілася з моладдзю сваімі дзіцячымі ўспамінамі і ўражаннямі пра ваенную пару.

Паэтка, Надзея Агіевіч, расказала, што яе памяць пра вайну складаецца з успамінаў родных, з ушанавання памяці блізкіх

У Аляксандра Кулака свае ўспаміны пра вайну. Яны сплецены з расповедаў пра франтавыя будні аднаго дзядулі і з працяглых пошукаў звестак пра другога.

 Нечакана, яшчэ адной выступоўцай стала настаўніца сярэдняй школы №2, Наталля Панкратава, якая таксама падзялілася сваім цудоўным вершам, што быў напісаны ў гонар Вялікай Перамогі.

Чыталі свае творы і ўдзельнікі конкурсу “Маладыя галасы”, юныя паэты: Селіверстава Дар’я – навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”; Стасяловіч Валерыя, Юроіць Валерыя і Бычкоўская Яна, якія  вучацца ў  ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына”

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/24993-rekha-vajny#sigProId429eba5187

Задайте вопрос