Вось і прыйшла доўгачаканая летняя пара. Наперадзе ў выхаванцаў дзіцячых садкоў шмат забаў, свят, гульняў.
Летняя пара адметная тым, што дзеці шмат часу праводзяць на свежым паветры і кожны дзень знаёмяцца з нечым новым і цікавым. Адным з такіх момантаў стала экскурсія-паход, якая прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” горада Валожына, з выхаванцамі старэйшых груп.
Маршрут быў абраны невыпадкова, напярэдадні Дня незалежнасці да помніка “Журботная маці”.
Спачатку педагогі правялі з дзецьмі гутаркі, дзе расказалі пра тое, што нашым сённяшнім мірным небам мы абавязаны тым людзям, якія свае жыцці аддалі дзеля будучыні. Мы павінны помніць і шанаваць памяць продкаў. Пасля гэтага па загадзя састаўленым маршруце, экіпіраваўшыся спартыўнай формай і абуткам, узяўшы з сабой інвентар для гульняў, ваду, рушылі ў дарогу.
У ходзе падарожжа дзеці з цікавасцю знаёміліся з мясцінамі свайго горада
У ходзе падарожжа дзеці з цікавасцю знаёміліся з мясцінамі свайго роднага горада, многія былі ў гэтай частцы горада ўпершыню. На прывале ў бярозавым гаі прайшлі паласу перашкод: мінавалі “балота” па купінах, перайшлі “мост праз раку”, пагулялі ў рухавыя гульні, адгадвалі загадкі, спявалі песні.
Маленькія працаўнікі адказна падышлі да даручанай ім справы
Прышоўшы да канечнага пункта – помніка “Журботная маці”, перад тым, як ускласці да яго кветкі, маленькія працаўнікі з рашучасцю прыбіралі каля яго, збіралі сучкі ад дрэў, падмяталі, выціралі пліты. Вясёлыя, шумлівыя дзеці прыціхлі, слухаючы расказ пра подзвіг нашых землякоў у час Вялікай Айчыннай вайны. Колькі гора прынесла вайна, колькі дзяцей не дачакаліся маці. Напэўна, у гэтыя хвіліны і пачынае адкладвацца ў сэрцы тое, што завецца любоўю да сваёй Радзімы, да роднага краю, пачуццё падзякі сваім продкам, якія загінулі, абараняючы зямлю. Такія паходы іграюць немалаважную ролю, каб юныя жыхары нашай краіны пачыналі разумець, як важны мір на зямлі, ад якога залежыць іх будучыня.
Наведванне памятных месцаў – адзін з аспектаў патрыятычнага выхавання дзяцей
Наталля КАВАЛЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання ДЦРД “Расінка”



