Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Жывая класіка

12.05.2017

    На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

    У раённым конкурсе прынялі ўдзел каля сарака вучняў 1-10 класаў у чатырох узроставых катэгорыях. Першы састаў журы, якое ацэньвала выступленні малодшых канкурсантаў, узначаліла паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі М. А. Шакун; другі, дзе змагаліся дзве старэйшыя ўзроставыя катэгорыі, – кіраўнік народна-літаратурнага аб’яднання “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Ф. Гіруць-Русакевіч.

    Усе выступленні вызначаліся артыстызмам і глыбінёй пранікнення ў вобраз і сэнс твора. На фота – пераможцы, якія атрымалі Дыпломы 1-й ступені, Наталля ЛЁН і Раман КАРОТКІ з Яршэвіцкай ДССШ, Уладзіслаў БАЙСАЎ з Вішнева, Лізавета ЯРМОЛЕНКА з Багданава і Вераніка ВІРШЫЧ з СШ № 1 райцэнтра. Яны прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка, які пройдзе 26 мая ў Мінску.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Задайте вопрос