Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь

19.03.2013

/19 марта 2013 года -  Соб. инф./  Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў раённым Цэнтры культуры прайшла штогадовая акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь».

Традыцыйна навучэнцам школ, каму паводле закону прыйшоў час атрымання пашпарта, з рук прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый менавіта ў гэты дзень уручаецца іх галоўны дакумент. Сёлета запаветную сінюю кніжачку – сімвал самастойнасці – разам з экзэмплярам Канстытуцыі атрымалі 39 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Падчас мерапрыемства два дзясяткі чацвёртакласнікаў гімназіі № 1 г. Валожына таксама былі ўрачыста прыняты ў піянерскую арганізацыю. З мастацкімі віншаваннямі з нагоды новага жыццёвага статусу ўдзельнікаў акцыі выступіла агітбрыгада «Энергія» Яршэвіцкай сярэдняй школы.

Задайте вопрос