Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПЕРАЙМАЛІ ВОПЫТ…

01.04.2013

/1 апреля 2013 года - Соб. инф./ Дэлегацыя абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, у якую быў уключаны і прадстаўнік Валожынскага лясгаса, наведала Польшчу, каб азнаёміцца з вядзеннем лясной гаспадаркі і пераняць вопыт. Нядаўна Беластоцкая рэгіянальная дырэкцыя лясоў пабывала з візітам у адказ. У рамках запланаванай праграмы яна наведала Валожынскі, Вілейскі, Лагойскі лясгасы і выставу «Белэкспа». У нашым раёне польская дэлегацыя вывучала лесагаспадарчую і гаспадарчаразліковую дзейнасць, пабывала на экалагічнай сцежцы ў Налібоцкай пушчы, абсталяванай УП «Белдзяржпаляванне», лесагаспадарчых аб’ектах Румскага лясніцтва. На свае вочы замежныя госці ўбачылі, які багаты ў пушчы відавы склад жывёл, як яны жывуць і паводзяць сябе ў вольных умовах. Польскія госці расказалі аб сваёй мадэлі вядзення лесагаспадаркі.

Задайте вопрос