/1 апреля 2013 года - Соб. инф./ У лясгасе завершана падрыхтоўка да пажаранебяспечнага перыяду. Узгоднены і зацверджаны мабілізацыйныя планы па выкарыстанні сіл і тэхнікі. У лясніцтвах падрыхтаваны пункты супрацьпажарнага інвентару і пажарна-хімічныя станцыі, дазакуплена неабходнае абсталяванне. Аўтапарк лясгаса налічвае 10 пажарных аўтацыстэрн, якія таксама прыведзены ў гатоўнасць.
Лясная ахова прайшла штогадовае планавае навучанне па пытаннях тушэння пажараў. Да таго ж выпушчана больш за 3 тысячы лістовак і буклетаў на супрацьпажарную тэматыку, яны ў кароткі тэрмін будуць распаўсюджаны сярод школьнікаў і жыхароў раёна.
Святлана СУХАДОЛЕЦ.



