Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

КАБ НЕ ЗГАРЭЦЬ!

25.05.2017

 

Паважаныя грамадзяне! Яшчэ раз нагадваем: выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена. Перасцеражыце суседзяў і сваякоў ад выкарыстання агню для таго, каб пазбавіцца ад леташняй травы і смецця. Акрамя таго, варта ведаць і памятаць, што за парушэнне гэтай забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь санкцыяй артыкула 15.57. за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 15.58). Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы пры ўмове: прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі; пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка); пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення; размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад скірдаў сена і саломы; размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).

Задайте вопрос