Сфарміраваць паняцце, што жыццё - не гульня, навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго здароўя, выконваць правілы бяспечных паводзін павінны бацькі! А незаменнымі памочнікамі ім у гэтым з’яўляюцца настаўнікі і выратавальнікі, якія праводзяць з дзецьмі заняткі па навучанні основам бяспекі жыццядзейнасці.
У рамках першага этапу акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” у кінатэатры “Юнацтва” выратавальнікі арганізавалі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства, і напомнілі прысутным аб асноўных правілах пажарнай бяспекі. Удзел у акцыі прыняў таксама і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Алег Карачун, які распавёў аб небяспецы, якая можа чакаць дзяцей летам. А гульнявая праграма карэспандэнта часопіса “Юны выратавальнік” Таццяны Яшчанка не пакінула абыякавым ні аднаго з удзельнікаў. Яна настолькі захапіла дзяцей, што яны не маглі ўстаяць на месцы. Кожны хацеў прыняць удзел у конкурсах і атрымаць выдатны падарунак.
У завяршэнне ўсе ўдзельнікі акцыі ў вялікай кіназале прагледзелі некалькі серый мультфільма "Чароўная кніга МНС".
У рамках дадзенага мерапрыемства была разыграна латарэя. Пераможцы атрымалі зніжку 15% на піцу ў піцэрыі “Загадка”, якая знаходзіцца ў будынку кінатэатра. Там з гэтымі дзецьмі вратавальнікі правялі дадатковыя конкурсы.



