/1 апреля 2013 года - Соб. инф./ На падставе рашэння раённай камісіі па вызначэнні кандыдатур для занясення на Дошку гонару Валожынскага раёна, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. За дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках працы за 2012 год занесці на Дошку гонару Валожынскага раёна:
1.1. наступныя лепшыя арганізацыі раёна:
сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Пяршаі-2003” (дырэктар Скрундзь Яўген Яўгенавіч);
філіял “Аўтамабільны парк № 14” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс” (дырэктар Ляуш Аляксандр Уладзіміравіч);
Пяршайская ўрачэбная амбулаторыя ўстановы аховы здароўя “Валожынская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык Коўрах Галіна Вацлаваўна);
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ракаўская сярэдняя школа” (дырэктар Адамовіч Святлана Казіміраўна);
Івянецкі гарпасялковы дом культуры (дырэктар Бурачэўскі Станіслаў Іванавіч).
1.2. лепшых членаў працоўных калектываў:
Жамоздзіка Анатоля Іванавіча, камбайнера сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пяршаі-2003”;
Чэрніка Анатоля Леанідавіча, вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства “Пугачы”;
Лапо Тамару Андрэеўну, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пяршаі-2003”;
Вяршыцкага Івана Іванавіча, аператара свінагадоўчага комплекса сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пяршаі-2003”;
Мацкевіч Ніну Іванаўну, галоўнага агранома камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Сугвазды-агра”;
Аноп Ніну Вікенцьеўну, тынкоўшчыка адкрытага акцыянернага таварыства “ПМК-188”;
Сухадольца Ігара Уладзіміравіча, участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама;
Гушча Людмілу Адольфаўну, загадчыцу магазіна “Прадукты” № 195 в. Пяршаі Валожынскага райспажыўтаварыства Мінскага аблспажыўсаюза;
Мешчанка Алега Аляксандравіча, сырароба-майстра 5 разраду Валожынскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Маладзечанскі малочны камбінат”;
Лінніка Уладзіміра Вячаслававіча, вадзіцеля пагрузчыка ўчастка аўтатранспарту раённага ўнітарнага прадпрыемства “Валожынскі жылкамунгас”;
Загорскага Уладзіміра Дзмітрыевіча, вадзіцеля Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”;
Гомеля Аляксандра Уладзіміравіча, трактарыста філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”;
Ермак Аліну Генадзеўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Івянецкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа”;
Жыгала Марыю Вячаславаўну, урача-стаматолага-тэрапеўта (загадчыка) стаматалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”;
Русакевіч Валянціну Францаўну, кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры;
Яныш Тамару Уладзіміраўну, начальніка аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня У. А. Наумовіч
Кіраўнік спраў А. М. Уланчык



