Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праклалі першыя духмяныя пакосы…

29.05.2017

 

Па стане на 26 мая да касавіцы ў раёне прыступілі дзве гаспадаркі. У КСУП “Пяршаі-2014” механізатары правялі першае “зялёнае жніво” на 16 гектарах. Работнікі СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” ахапілі працай 42 гектары шматгадовых траў.

Нарыхтоўкай кармоў у бабровіцкім сельгаспрадпрыемстве займаюцца гэтымі днямі механізатары Валерый Уладзіміравіч Зянько і Віктар Мікалаевіч Маразянкоў. Першы працуе на энерганасычаным “МТЗ-1523” у агрэгаце з прэс-падборшчыкам, другі – на “МТЗ-922” з ротарнымі граблямі-падрушвальнікамі. Дзякуючы зладжанай рабоце прафесіяналаў, за першыя дні касьбы кармавая база гаспадаркі папоўнілася на 46 тон сенажу.

Валерый Уладзіміравіч – адзін з прызнаных лідараў сярод механізатараў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”. Ён шчыруе на палетках прадпрыемства больш за два дзесяцігоддзі, аднолькава дасканала ў яго атрымліваецца і глебу заараць, і пасеяць, і пакасіць… Стараецца не адставаць ад рупліўца і яго калега Віктар Мікалаевіч. У калектыве ён першы год, аднак вопыту ў механізатарскай справе таксама не займаць.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Задайте вопрос